DSC01238

Санктуарый Маці Божай Шкаплернай

Рыма-каталіцкая парафія Адведзінаў НПМ
Гродзенская вобл.
Астравецкі р-н
231200 Гудагай
Тэл./факс.: (015) 9138662

Просьбы
і падзякі
да Маці Божай Гудагайскай
можна дасылаць на адрас

 
gudagaj@tut.by


Адпуст 2008

Каранацыя

Мястэчка Гудагай — на сённяшні дзень гэта невялікая вёсачка ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, на трасе Ашмяны–Астравец. Гэтае месца вядомае дзякуючы шанаванаму з даўніх часоў абразу Найсвяцейшай Панны Марыі. Невялiкая выява Марыi — копiя абраза Мацi Божай Уладзiмiркай, знойдзеная ў Ашмянскай пушчы, неўзабаве пасля гэтага стала прыцягваць шматлiкiх людзей, якiя прыбывалi ў гэтае месца, каб малiцца аб патрэбных ласках, i былi выслуханы: пры абразе здзяйснялася шмат цуды фiзiчных i духоўных аздараўленняў.
У XVII ст. у Гудагаі існавала капліца, у якой знаходзіўся цудадзейны абраз Божай Маці. У 1656 годзе капліца была спалена шведамі, а ацалелы абраз узялі пад сваю апеку прадстаўнікі заможнай сям’і Развадоўскіх. 25 верасня 1735 года Людвіка Ганна з Сулістроўскіх Война, жонка дзiснянскага старасты, купіла ў Развадоўскіх цудатворны абраз і маёнтак Гудагай, а год пазней пабудавала новую капліцу і змясціла ў ёй абраз. Такім чынам яна хацела выпрасіць ласку вечнага збаўлення для свайго першага мужа Міхала Паклеўскага Козелла, які памёр без сакрамэнтаў, загінуўшы ў выніку нападу рабаўнікоў, калі вяртаўся з варшаўскага сейму.
У 1763 годзе Юзаф Крыштаф і Ганна з Сулістроўскіх Войны пабудавалі ў Гудагаі касцёл, а праз год кляштар для кармэлітаў босых з Вострай Брамы ў Вільні (з літоўскай правінцыі св. Казіміра). Пасля прыбыцця ў Гудагай манахі ўрачыста перанеслі абраз у касцёл у свята Нараджэння НПМ 8 верасня 1764 года і змясцілі яго ў галоўным алтары. Віленскі біскуп Ігнацый Якуб Массальскі 21 верасня 1777 года заснаваў гудагайскую парафію Адведзінаў НПМ. Кармэліты ўтрымлiвалi пры парафіі школу для сіротаў і шпіталь.
Дзейнасць парафіі і кляштара была спынена дэкрэтам цара Мікалая І пасля падаўлення паўстання ў лістападзе 1832 года. Вернікаў размеркавалі паміж суседнімі парафіямі, а касцёл, званіцу і іншыя будынкі прадалі на разбор жыдам. Цудатворны абраз Маці Божай Гудагайскай знайшоў часовы прытулак у касцёле ў Ашмянах, куды руплівыя вернікі перанеслі яго разам з вотамі ва ўрачыстай працэсіі. За абразом у якасці ягонага апекуна ў Ашмяны накіраваўся і апошні настаяцель гудагайскага кляштару а. Урбан Кляпацкі, які стаў вікарыем ашмянскай парафіі. Пры гэтым у яго зсталося права насiць кармэліцкi габіт.
Дзякуючы апецы Божай Маці а таксама малітвам і дзеянням парафіянаў жыды не разабралі касцёл і званіцу. У 1856 годзе гудагайскі касцёл набыў, а пазней аднавіў кс. Данат Сямашка. У 1878 годзе ўлады далі дазвол на цэлебрацыю ў Гудагаі святой Імшы ў кожную суботу, а праз нейкі час святары пачалі цэлебраваць літургію і ў вялікія касцёльныя святы. На адпустовыя ўрачыстасці, асабліва Маці Божай Шкаплернай (16 лiпеня) і Нараджэння НПМ (8 верасня), збіраліся вялікія натоўпы вернікаў. Няспынныя і настойлівыя намаганні прывялі да аднаўлення гудагайскай парафіі, якое адбылося ў 1906 годзе. Пробашчам стаў кс.Фелікс Мінгін.
У свята Маці Божай Анёльскай, 2 жніўня 1907 года, у працэсіі з удзелам некалькіх тысяч вернікаў абраз Маці Божай быў урачыста перанесены назад у Гудагай. Вялікую ролю ў аднаўленні парафіяльнага жыцця і культу Маці Божай Гудагайскай адыгралі наступныя пробашчы гудагайскай парафіі: кс. Павел Сянкевіч, кс. Юрый Мурнік, кс. Аляксандр Сцяпан Вежбоўскі, кс. Генрых Драгель, кс. Адам Вайцехоўскі і кс.пралат Алаізій Тамковiч. У міжваенны перыяд распачаліся намаганні, скіраваныя на пабудову новай святыні, але неспакойны час перашкодзіў у рэалізацыі праекту.
Час вайны а пазней гады камунізму прыпынілі развіццё парафіі і культу Маці Божай Гудагайскай. Пасля 158 гадоў 7 ліпеня 1990 года ў Гудагай вярнуліся кармэліты босыя, якія за апошнія гады аднавілі касцёл i перабудавалі для патрэбаў кляштара будынак былой плябаніі. 15 ліпеня 2007 абраз Маці Божай быў каранаваны.
У парафіі адзначаюцца адпусты Адведзінаў НПМ (31 мая), Нараджэння НПМ (8 верасня) і галоўная ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, якая адзначаецца ў суботу і нядзелю бліжэй 16 ліпеня.

Адпуст 2009

Даезд да Гудагая

Гісторыя

Фота

Супольнасьці

Падзеі

Гудагай

Шкаплер

Галоўная