DSC01238

ordo

Галоўная

Гісторыя

Фота

Супольнасьці

Падзеі

Гудагай

Шкаплер

Святарскае пасвячэнне ў супольнасці кармелітаў босых


У суботу, 20 чэрвеня 2009 года, у парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбылая ўрачыстасць святарскага пасвячэння брата Юрыя ад Маці Божай Нястомнай Дапамогі, кармеліта босага. Сакрамант святарства ўдзяліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец ОР.

Новапасвячаны айцец Юрый Кулай родам з Брэста. Пасля заканчэння сярэдняй школы, адчуўшы пакліканне да манаскага жыцця і святарства, ён паступіў у ордэн кармелітаў босых. Фармацыю распачаў  у Нарачы якую працягваў у Замартэ, а затым — у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, дзе браты кармеліты разам з дыяцэзіяльнымі кандыдатамі рыхтуюцца да святарства. Вячныя манаскія шлюбы брат Юрый склаў у мінулым годзе ў Нарачы, дзе і прыняў з рук біскупа Казіміра Велікаселца ОР пасвячэнне ў дыяканы. Варта заўважыць, што пакліканне Юры нарадзілася пад чуйлівай душпастырскай апекай біскупа Казіміра, які пэўны час быў пробашчам парафіі ў Брэсце.

Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел правінцыял Варшаўскай правінцыі кармелітаў босых, правінцыяльны дэлегат у Беларусі, рэктар, выхавацелі, выкладчыкі і алюмны Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, святары з іншых парафій, браты па супольнасці, супольнасць Грэка-каталіцкай царквы з Брэста са сваім настаяцелем, манаскія сёстры і шматлікія вернікі. У першых радах перад алтаром сядзелі узрушаныя бацькі айца Юрыя і ягоная адзіная сястра, якая ў кангрэгацыі сясцёр кармэлітанак  Дзіцятка Езуса.
На наступны дзень, 21 чэрвеня, айцец Юрый, ужо пяты святар з Брэста, цэлебраваў святую прыміцыйную імшу і удзяліў прысутным святарскае благаслаўленне. На сваім прыміцыйным абразку ён змясціў словы Яна Паўла ІІ: “Не бойцеся Хрыста! Даверцеся Яму да канца! Хрыстус не падводзіць!” , а таксама малітву: Усё атрымаў у дары, каб стацца няспынным дарам для іншых. Табе, Божа, даручаю тых, хто вучыў мяне жыць і любіць, тых, з каго мяне ўзяў і да каго мяне пасылаеш.

Няхай Пан благаславіць айца Юрыя на служэнне ў Божым вінаградніку і пакліча шматлікіх працаўнікоў на жніво сваё!

Ak